ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)
МАЛАДЗЁВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ
СТАТУТ
1.Агульная частка
Маладзёвая арганізацыя-гэта ўтварэньне, якое аб'ядноўвае на добраахвотных пачатках
маладых людзей, якія лічаць сваёй Бацькаўшчынай Беларусь або адносяць сябе да беларусаў,
якія ставяць сваёй мэтай захаваньне беларускай ідэнтычнасьці ва ўмовах эміграцыі.
У сваёй дзейнасьці арганізацыя кіруецца прынцыпамі Незалежнасьці Беларусі.
Сьвятым для арганiзацыi з'ўяляецца герб "Пагоня", бел-чырвона-белы сцяг і беларуская мова.
Арганізацыя дзейнічае на тэрыторыі ЗША ў адпаведнасьці з амерыканскім заканадаўствам.
Агульная частка з'яўляецца нязьменнай.
2.Мэты і шляхі вырашэньня
МЭТЫ
Захаваньне культурнай ідэнтычнасці ва ўмовах замежжа. Ліквідацыя наступстваў русіфікацыі
і палянізацыі сярод новых эмігрантаў і прыцягненьне іх у беларускія асяродкі.
Аб'яднаньне беларусаў для развіцьця, духоўнага зьберажэньня сябе ад занядбаньня,
захаваньня нацыянальных каштоўнасцей, для ўмацаваньня нацыянальных сілаў.
Распаўсюджваньне праўдзівай інфармацыі аб гісторыі, культуры, сучасным жыцьці беларусаў .
Спрыяньне дэмакратызацыі Беларусі і вяртаньне яе на нацыянальны шлях развіцьця. Спрыяньне
станаўленьню Беларусі, як моцнай нацыянальнай дзяржавы.
Усебаковая дапамога маладым беларускім эмігрантам адаптавацца ў новым для іх асяродьдзі.
Спрыяньне маладым беларусам у атрыманьні адукацыі і працы, якая можа дапамагчы асабістаму
і маёмаснаму станаўленьню і ўмацаваньню беларуса ў ЗША.
Умацаваньне існуючай беларускай дыяспары. Cтварэньне дзеяздольнай зьмены старэйшаму
пакаленьню для перайманьня беларускай справы і захаваньня беларускай маёмасьці.
Заняцьце спортам, для падняцьця маральнага і фізычнага здароўя беларускага індывіда.
ШЛЯХІ ВЫРАШЭНЬНЯ
Вывучэньне і прапаганда беларушчыны і праўдзівай беларускай гісторыі цераз сустрэчы
з дасведчанымі інтэлектуаламі.
Культурна-асьветніцкая дзейнасць, выезды на адпачынак, арганізацыя беларускіх мерапрыемстваў,
наведваньне музэяў і выставаў.
Устанаўленне і падтрымка сувязей паміж беларусамі ў ЗША. Устанаўленьне і ўмацаваньне
кантактаў зь іншымі эмігранцкімі арганізацыямі беларусаў
Заснаваньне ўласных фондаў для вырашэньня пастаўленых мэтаў, заснаваньне ўласных
СМІ (сайты, газеты, інфармацыйныя білютэні).
Арганізацыя мітынгаў, пікетаў, вулічных шэсьцяў у межах амерыканскага заканадаўства.
Арганізацыя заняткаў па беларускай мове для дзяцей (выкарыстоўваючы магчымасьці
наяўных педагогаў).
Арганізацыя беларускіх спартовых камандаў.
Падрыхтоўка моладзі, якая б пераняла ў перспектыве справу кіраваньня эмігранцкім
жыццём беларусаў у ЗША.
3. Сяброўства ў арганізацыі
Сябрам моладевай арганізацыі можа быць любы чалавек(пачынаючы з узроста дазволенага
законам ), які падзяляе мэты, прызнае і выконвае статут арганізацыі.Узрост сябра
16-33 гады.
Для сяброўства у арганізацыі з'яўляецца неабходным валоданьне беларускай мовай
(для тых, хто не валодае існуе выпрабавальны тэрмін для вывучэньня). У кожным
канкрэтным выпадку вызначаецца Радай.
Уступленьне ў арганізацыю магчыма пасьля трох наведванняў сходаў і па рэкамендацыі
аднаго з сябраў( у выключных выпадках магчыма сяброўства пасьля двух наведванняў
сходаў).
Сябра арганізацыі не можа быць сябрам іншых арганізацый, чые мэты супярэчаць мэтам
нашае арганізацыі, таксама сябрам арганізацыі ня можа быць асоба, якая ўдзельнічала
ў ажыцьцяўленні рэпрэсій і ганеньняў на беларусаў і беларушчыну.
Сябрам арганiзацыі ня можа быць чалавек, які сваім сяброўствам можа нанесьці маральную
шкоду арганізацыі.
Рашэнне аб прыёме( выключэньні) ў сябры ажыцьцяўляецца на падставе пісьмовай заявы
ўступаючага і прымаецца на паседжаньні РАДЫ.
Сяброўства можа быць спынена ў выпадку:
- дабраахвотнай заявы
- невыканання Статута
- выкарыстання займаймай пасады ў карыслівых мэтах
- дзеянняў, якія нанеслі маральны ці матэр'яльны ўрон арганізацыі
- у выпадку спынення дзейнасці арганізацыі
Пытанне аб выключэнні прымаецца на паседжаннях РАДЫ , у выключных выпадках старшынёй
з магчымасцю для выключанага абскардзіць рашэнне ў РАДЗЕ.
Сябра арганізацыі мае права
- выбіраць і быць абраным у кіруючыя органы арганізацыі
- патрабаваць і атрымліваць інфармацыю, аб расходванні сродкаў
- крытыкаваць любога сябра арганізацыі
- атрымліваць дапамогу адносна любых пытанняў (дапамога можа ажыцьцяўляцца ў
выглядзе абмену досведам)
- выказваць уласныя думкі і прапановы
Сябра арганізацыі абавязаны
- падначальвацца Статуту
- садзейнічаць вырашэньню мэтаў
- прапагандаваць Гісторыю і Культуру Беларусі
- падначальвацца рашэнням Рады і Старшыні
4.Кіруючыя органы
Вышэйшым кіруючым органам з'яуляецца АГУЛЬНЫ СХОД, які склікаецца па неабходнасці
не радзей, чым раз на год.
Інфармацыя аб Агульным сходзе павінна быць распаўсюджана не пазьней, чым за 30 дзён
да яго пачатку.
Да выключнай кампэтэнцыі схода адносіцца выбранне сябраў Рады.
Умовай правядзення Агульнага схода з'яўляецца інфармаванне аб ім усіх сябраў арганізацыі
двойчы.
Рашэнні на Агульным сходзе прымаюцца простай большасцю. Агульны Сход праходзіць у
адпаведнасцю з праграмай складзенай і зацверджанай на паседжанні Рады, з улікам пажаданьняў
выказаных сябрамі арганізацыі.
У пэрыяд паміж Агульнымі Сходамі кіраўніцтва ажацьцяўляецца Радай на чале са Старшынёй.
Рада
- Распрацоўвае плян дзеянняў арганізацыі
- Займаецца рэалізацыяй прынятых рашэнняў
- Вызначае памер і пэрыядычнасць сяброўскіх складак
Старшыня
- Тэрмін паўнамоцтваў складае год
- Кіруе паседжаннямі Рады Старшыня ў адпаведнасьці з прынятым плянам паседжання
- Вядзе пратакол паседжанняў і займаецца справаводствам
- Кіруе бягучай дзейнасцю арганізацыі
- Адказвае за сувязь са старэйшымі беларускімі арганізацыямі
Намесьнік старшыні
- Тэрмін паўнамоцтваў 1год
- Кіруе паседжаннямі Рады ў выпадку адсутнасьці Старшыні
- Адказвае за давядзення рашэняў Рады да шэраговых сябраў
Скарбнік
- Тэрмін паўнамоцтваў 1 год
- Займаецца зборам і рэгістрацыяй сродкаў, вядзе дакументальны ўлік сродкаў арганізацыі
- Займаецца забеспячэнням выканання бюджэту
- Робіць рэгулярныя справаздачы ад бягучым стане фінансаў
Рэвізійная камісія
- Ажыццяўляе кантроль за выкананнем Статута
- Кантралюе расход фінансаў
Працоўнай мовай сходаў і сходаў Рады з'яўляецца беларуская.
Мова справаводства беларуская. Пры неабходнасьці дакуманты могуць адмыслова перакладацца
на ангельскую.
Рашэніі прынятыя на сходзе заносяцца ў пратакол і разьмяшчаюцца на сайце.
Арганізацыя можа мець рэгіянальныя аддзяленьні.
Рашэнні пранятыя на паседжаннях Рады ажыццяўляюцца асобамі прызначанымі адказнымі
за іх правядзенне.Справаздача аб выкананні заслухоўваецца на паседжаннях Рады і размяшчаецца
на сайце.
6. Фінансы
Грашовыя сродкі арганізацыі утвараюцца з
- сяброўскіх складак
- дабраахвотных ахвяраванняў
- паступленняў ад правядзення мерапрыемстваў
- іншых мерапрыемстваў не забароненых законам
Асновай выкарыстання і збора сродкаў з'яўляецца празрыстасць і справаздачнасць. Прыход
і расход рэгіструецца ў дзьвюх асобных кнігах, з абавязковым візаваннем подпісамі
3 асобаў з ліку сябраў Рэвізійнай камісіі.
7.Сімвалы і атрыбуты
Арганізацыя можа мець свае сімвалы і атрыбуты (такія, як білет сябра арганізацыі,
пячаць, герб)
Карыстанне атрыбутамі арганізацыі строга справаздачна з мэтай не дапусціць злоўжыванняў.
8.Спыненне дзейнасці
Арганізацыя можа быць ліквідавана па рашэнню Агульнага Схода, калі за гэта выказаліся 3/4
удзельнікаў.
Сродкі, якія застануцца пасля ліквідацыі выкарыстоўваюцца па рашэнню ліквідацыйнай
камісіі, якая утвараецца з сябраў арганізацыі.
|