• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Беларусь вачыма амерыканскага дыпламата.

    У штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку прайшла цырымонія адкрыцця фотавыставы “Беларусь: прамені свету”. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій дзяржаваў сяброў ААН, прадстаўнікі кіраўніцтва сакратарыяту Арганізацыі, амерыканскай грамадскасці і беларускай дыяспары.

    На выставе прадстаўлены працы амерыканскага фотамайстра Джона Кунстадтэра, якія былі зроблены ім за апошнія гады падчас шматлікіх вандровак па Беларусі.

    Галоўны аб’ект увагі чорна-белых мастацкіх фотапрац Джона Кунстадтэра, большасць з якіх зроблена ў жанры класічнага фотапартрэта і фотазамалёвак, – простыя беларусы. Больш за тры дзесяткі разнапланавых па жанру і кампазіцыі фотаздымкаў аб’яднаныя адзіным намаганнем – перадаць святло душы, сціпласць і пачуццё чалавечай годнасці беларускіх дзяцей, старыкоў, сельскіх працоўных, якія сталі героямі фотапрац амерыканскага майстра.

    Асаблівую ўвагу ў сваіх творах Джон Кунстадтэр надае атаясамленню і адлюстраванню глыбокіх каранёў і моцы беларускай народнай культуры і традыцыі.

    Да таго, як Джон Кунстадтэр прафесійна заняўся мастацкай фатаграфіяй, ён быў высокапастаўленым амерыканскім дыпламатам. У паслужным дыпламатычным спісе Джона Кунстадтэра – праца ў 2000-2001 гадах намесніка амбасадара ЗША у Беларусі.

    Хаця мастацтва амерыканскага фатографа добра ведаюць у Беларусі – яго працы ўжо выстаўляліся ў выставачных залях Мінска, Гродна, Пастаў. За межамі краіны фатаграфічны цыкл Джона Кунстадтэра, прысвечаны Беларусі, выстаўляецца ўпершыню.

    Фотавыстава ў галоўным будынку комплексу ААН у Нью-Ёрку працягнецца да 28 лістапада.

    Паводле БЕЛТА


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.