• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • ЗБМА ўшануе памяць Слуцкіх Паўстанцаў.

    29 лістапада, у суботу, Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы будзе ўшаноўваць памяць Слуцкіх Паўстанцаў на беларускіх могілках пры царкве Сьвятой Ефрасіньні Полацкай у Нью Джэрсі.

    27 лістапада 1920 года нашыя продкі сваім змаганьнем з пераўзыходзячымі сіламі камуністаў даказалі ўсяму сьвету сваю любоў да Беларусі. Паўстанцы прадэманстравалі, што свабода Радзімы даражэй за жыцьцё. Афіцэр паўстанцаў - айцец Фёдар Данілюк.

    Даезд з Нью Ёрку на цягніку ад Pennstation да прыпынку New Brunswick. Там у 11-30 усіх будуць чакаць машыны, якія адвязуць да месца ўшанаваньня паўстанцаў. Телефон для даведак 609-510-3976.

    30 лістапада ў 10-00 па адрасе 9 River road, Hihgland Park, NJ 08904 адбудзецца служба ў царкве Сьвятой Ефрасіньні Полацкай у памяць пра змагароў за Беларусь.

    Заклікаем да ўдзелу ўсіх беларусаў!

    Дапамагай нам Бог! Жыве Беларусь!


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.