Студзеньскі сход аддзелу БАЗА - у фундацыі Крэчаўскага.
Чарговы сход Нью Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца ў нядзелю, 11 студзеня 2009 г., у Фундацыі Крэчаўскага ў Кўінсе (Нью Ёрк), па адрасе: 166-34 Gothic Drive (на рагу пры 167 Street), Jamaica, NY 11432.
У праграме - сустрэча з этнамузыколягам і выканаўцам клезмэрскай музыкі, дасьледчыкам гэбрайскай музычнай традыцыі ў Беларусі сп. Зьмітром Сьляповічам, які ўдзельнічаў у шматлікіх фальклорных экспедыцыях у Беларусі, а цяпер працуе ў галіне тэатру і музыкі ідыш у Нью Ёрку.
Пачатак сходу а 1:00 папаўдні.
Даезд падземкай лініі F да станцыі 169 Street, адтуль прайсьці 2 блёкі ўверх (на поўнач) да скрыжаваньня 167-й вуліцы і Готык Драйв (167 St. & Gothic Drive).
Сходы аддзелу БАЗА ў Нью Ёрку адбываюцца раз на месяц, у другую нядзелю кожнага месяца.
Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА)
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|