“Будзьма Разам”: Беларуская моладзь зьбіраецца разам!
Ня так даўно сябры Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) ініцыявалі новую акцыю! Ідэя ініцыятывы – збірацца ў нефармальных абставінах маладым беларусам, каб пазнаеміцца, абмяркаваць надзенныя праблемы, абмяняцца вопытам, прапанаваць дапамогу адзін аднаму ці проста адпачыць пасьля працоўнага тыдня. Беларуская грамада Амэрыкі можа стаць мацней і ўплывовей, калі моладзь будзе разам, калі яна будзе лепей ведаць і больш давяраць адзін аднаму, калі яна з’яднаецца вакол беларускай ідэі.
Плянуецца збірацца ў розных мейсцах Нью-Ёрку раз ці два разы на месяц у суботу вечарам. Запрашаюцца ўсе жадаючыя! Прыходзь – мы чакаем! Нас пазнаеш па бел-чырвона-белых сцягах!
Субота 17 студзеня 21-00
O'Flaherty's Ale House
334 West 46th St. On Restaurant Row
Between 8th & 9th Aves.
New York, N.Y. 10036
212-581-9366
Даезд на метро A, C, E да
42-oi ці на 1, 2,3, 7, N, Q, R, S, W да 42-oi-Times Sq.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|