Хрысціна Шкуратава: Iнтэрвію Аляксандра Лукашэнкі.
18 снежня 2008 года прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрвію афіцыйным СМІ. І як заўсёды не абышлося без абвінавачвання Еўропы і ЗША. Больш за ўсё мяне шакіравала яго заява, што ЗША перасылае грошы беларускай апазіцыі на ”экстрэмісцкія мэты”. “Навошта нам такія амбасады?” – пытаецца ён, тым не меньш праз хвіліну кажа, што звяртаецца за дапамогай да той жа амбасады, каб ЗША далі яму 5 мільёнаў даляраў. Ён жа не проста возьме грошы, але і абяцае выплаціць у будучыні. Але ж усім зразумела, што выплачваць ён нічога не збіраецца.
Як жа Лукашэнка плануе выкарыстоўваць гэтыя грошы? Пасадзіць яшчэ пару дзесяткаў маладых апазіцыянераў? Адбудуе яшчэ адну бібліятэку ці дварэц спорту, а тым часам не будзе прызнаваць, што ў Беларусі крызіс?
Не цяжка яшчэ некалькі варыянтаў падлічыць. Але ж я ўпэўнена, што грошы тыя, што ён просіць у ЗША, ніколі не пойдуць у народ.
Казаў, што лібералізацыю дзяржавы хоча ствараць, але ж што мы бачым: апазіцыйныя дзеячы ўсё як сядзелі ў турмах, так і сядзяць. Нядаўна Алеся Ладуцьку арыштавалі за расклейку налепак з сымболікай Еўразвязу. У беларускіх прадпрымальнікаў забіраюць грошы: “трэба дзяліцца, дзяліцца цывілізавана”, а “хто не адгукнецца, то мы некалькі разоў папросім”. Ну пра якую дэмакратыю тут мы гаворым: не было і не будзе, пакуль Лукашэнка прэзыдэнт.
Хрысціна Шкуратава
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|