• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Дэманстрацыя на Дзень Волі - 25 сакавіка.

    У сераду, 25 сакавіка, перад будынкам штаб-кватэры Аб’еднаных Нацыяў на Мангэтане ў Нью-Ёрку пройдуць мітынг і дэманстрацыя, прысьвечаныя 91-м угодкам абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі (Акту 25 Сакавіка 1918 году).

    Імпрэза ладзіцца Згуртаваньнем Беларускай Моладзі ў Амэрыцы і Нью-Ёрскім аддзелам БАЗА.

    Пасьля мітынгу адбудзецца ўрачыстае шэсьце-дэманстрацыя да кансуляту Рэспублікі Беларусь і перадача прадстаўнікам беларускай улады віньшаваньняў і патрабаваньняў вярнуць Беларусі нацыянальныя сьвяты.

    Час правядзеньня 13:00.

    Месца правядзеньня - перад будынкам Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у Нью-Ёрку (Мангэтан), 760 United Nations Plaza, New York City, NY 10017 (USA).

    Збор паміж E. 42 Street i E. 43 Street на 1 Avenue (бліжэйшая станцыя мятро ''Grand Central 42 Street'' - даезд 5, 6, 7 цягніком).

    Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА)


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.