Травеньскі сход аддзелу БАЗА - у фундацыі Крэчаўскага.
Чарговы сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца ў нядзелю, 17 траўня 2009 г., у фундацыі Крэчаўскага ў Кўінсе, па адрасе: 166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY 11432.
Пачатак сходу а 1:00 папаўдні.
УВАГА! Дзеля шэрагу прычынаў сход у гэтым месяцы адбудзецца ў трэцюю (17 траўня), а не ў другую, як заўсёды, нядзелю. Наступныя сходы будуць праводзіцца як заўсёды, у другую нядзелю кожнага месяца.
Даезд падземкай лініі F да станцыі 169 Street, адтуль прайсьці 2 блёкі ўверх (на поўнач) да скрыжаваньня 167-й вуліцы і Готык Драйв (167 St. & Gothic Drive).
Сходы аддзелу БАЗА ў Нью Ёрку адбываюцца раз на месяц, у другую нядзелю кожнага месяца.
Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА)
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|