• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Сустрэча з прадстаўнікамі дэлегацыі з Беларусі па лініі праграмы “Міжнароднае лідарства” Дзярждэпартаманту ЗША.

    У чэцьвер, 7 траўня, у Фундацыі Крэчаўскага ў Кўынсе (Нью-Ёрк) адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі дэлегацыі з Беларусі па лініі праграмы “Міжнароднае лідарства” Дзярждэпартаманту ЗША. У склад дэлегацыі ўваходзіць сустаршыня партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя сп. Віталь Рымашэўскі.

    Адрас месца сустрэчы: 166-34 Gothic Drive (на рагу пры 167 Street), Jamaica, NY 11432.

    Запрашаем усіх жадаючых на сустрэчу, і заклікаем скарыстаць мажлівасьць сустрэцца з землякамі.

    Пачатак сустрэчы а 6:00 папаўдні.

    Даезд падземкай лініі F да станцыі 169 Street, адтуль прайсьці 2 блёкі ўверх (на поўнач) да скрыжаваньня 167-й вуліцы і Готык Драйв (167 St. & Gothic Drive).

    Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА)


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.