• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Марш Паняволеных Народаў.

    У нядзелю, 19 ліпеня, у Нью-Ёрку пройдзе Марш Паняволеных Народаў, першая падзея Тыдня Паняволеных Народаў, у якім традыцыйна бярэ удзел беларуская грамада Амэрыкі.

    9:00 - раніцы збор удзельнікаў на 5-й Авэню і 59-й вуліцы (ля фантану гатэля Plaza).

    10:00 — імша за Паняволеныя Народы ў катэдры сьвятога Патрыка.

    11:00 — марш па 5-й Авэню да 72-й вуліцы.

    12:00 — афіцыйнае адкрыцьцё Тыдня Паняволеных Народаў (Цэнтральны парк).

    У чацьвер, 23 ліпеня, а 11:00 пройдзе дэманстрацыя перад будынкам Аб’еднаных Нацыяў, а ў нядзелю 26 ліпеня - урачыстае набажэнства ў лютаранскай царкве на 122 Е. 88-й вул. (пры Лексінгтан Авэню) і цырымонія закрыцьця.

    Арганізаваны Камітэтам Паняволеных Народаў, які паўстаў у 1950-я гады, Тыдзень Паняволеных Народаў, часткаю якога ёсьць гэты Марш, быў масавай імпрэзай эмігранцкіх арганізацыяў з краінаў, якія калісьці зьняволіў савецкі камунізм, у тым ліку Беларусі. Сёньня большасьць тых краінаў вызвалілася і здабыла свабоду.

    Беларусь засталася паняволенай прамаскоўскім дыктатарскім рэжымам, там зьліквідаваная дэмакратыя, парушаюцца правы чалавека, зьнішчаецца нацыянальная культура. Таму беларуская грамада працягвае браць удзел у імпрэзах Тыдня Паняволеных Народаў, выказваючы свой пратэст.

    Газэта "Беларус"


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.